ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Літвы Раландас Паксас рашуча адкінуў абвінавачаньні з боку літоўскіх спэцслужбаў у тым, што ён і ягоны бліжэйшы памочнік маюць сувязі зь міжнароднымі крымінальнымі арганізацыямі.
Пра меркаваныя сувязі прэзыдэнта з крымінальнікамі, спасылаючыся на крыніцы ў службах бясьпекі, паведаміў у чацьвер адзін зь літоўскіх тэлевізыйных каналаў. Адмысловая справаздача ў гэтай справе была перададзеная таксама ў парлямант, але афіцыйна не распаўсюджвалася.
Паксас назваў гэтыя паведамленьні “паклёпам”.