Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:17 ]  ААН часова эвакуюе пэрсанал з Багдаду


ЖЭНЭВА. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў часова эвакуюе замежны пэрсанал з Багдаду. Рашэньне было прынятае сёньня на нарадзе ў Жэнэве, на якім абмяркоўваецца сытуацыя ў Іраку. Падставай стаў нядаўні тэракт у Багдадзе, калі тэрарыст-сьмяротнік падарваў аўтамабіль ля будынку місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжу. Ахвярамі тэракту сталі 12 чалавек, уключна з двума ахоўнікамі місіі. Іншыя міжнародныя гуманітарныя арганізацыі таксама скарачаюць штаты сваіх супрацоўнікаў у Іраку зь меркаваньняў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG