Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:33 ]  У Іраку працягваюцца напады на амэрыканцаў


БАГДАД. У Іраку невядомыя падарвалі бомбу на шляху руху таварнага цягніку ў раёне гораду Фалуджа. Ніхто не пацярпеў. Цягнік вёз вайсковае і мэдычнае абсталяваньне, кампутары і іншыя грузы. Бальшыня зь іх разрабаваная мясцовым насельніцтвам. У выніку рэйду амэрыканскіх вайскоўцаў у горадзе Тыкрыце затрыманыя 4 чалавекі. Тым часам, міжнародныя гуманітарныя арганізацыі скарачаюць штаты сваіх супрацоўнікаў у Іраку зь меркаваньняў бясьпекі. Кіраўніцтва Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжу абмяркоўвае ў Жэнэве пэрспэктывы сваёй працы ў Багдадзе пасьля выбуху ў панядзелак ля будынку прадстаўніцтва арганізацыі, калі загінулі болей, як 30 чалавек.
XS
SM
MD
LG