Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:28 ]  Расея і НАТО будуць пашыраць супрацоўніцтва

МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў на сустрэчы ў Маскве з генэральным сакратаром НАТО Джорджам Робэртсанам, што Расея, як і раней, выступае за пашырэньне супрацоўніцтва з Паўночнаатлянтычным альянсам. Пуцін падкрэсьліў, што для Расеі вельмі істотныя зьмены ў стасунках паміж Расеяй і Захадам, што адбыліся апошнім часам: “Такія зьмены адпавядаюць нацыянальным інтарэсам і стратэгіі расейскай зьнешняй палітыкі. І мне вельмі прыемна, што гэтыя капітальныя зьмены былі зьвязаныя з вашым імем” Заявіў Уладзімер Пуцін. Раней сёньня на перамовах з расейскім міністрам абароны Сяргеем Івановым заявіў, што і НАТО і Расея сутыкаюцца з праблемай глябальнага тэрарызму і разам павінны шукаць эфэктыўныя адказы на гэтую агульную пагрозу. Робэртсан апошні раз наведвае Расею ў якасьці генэральнага сакратара НАТО. Ад першага студзеня наступнага году гэтую пасаду зойме міністар замежных справаў Нідэрляндаў Яап дэ Хооп Схэфэр.
XS
SM
MD
LG