БАГДАД. Паводле паведамленьня вайскоўцаў ЗША, два амэрыканскія жаўнеры загінулі, калі іхны танк быў падарваны ў 70 кілямэтрах на поўнач ад Багдаду. У паўдзённым Іраку ўчора патрапіла ў засаду аўтакалёна, у якой былі 17 вайскоўцаў Украіны. Выбухнулі тры міны, па салдатах пачлі страляць. Сем украінскіх міратворцаў былі параненыя.