Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:20 ]  Палестынскія баевікі абстралялі ізраільскі аўтамабіль


ЗАХОДНІ БЕРАГ. Сёньня на Заходнім беразе Ярдану палестынскія баевікі абстралялі аўтамабіль зь ізраільскімі нумарамі. Адзін чалавек цяжка паранены. Раніцай у паласе Газа ізраільскія жаўнеры аднаго палестынца застрэлілі, іншага -- паранілі. Як паведамілі ізраільскія вайскоўцы, палестынцы знаходзіліся каля габрэйскага паселішча Нахаль-Оз. Забіты належыў да групоўкі “Ісьлямскі джыгад”. Тым часам, прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Курэй паабяцаў пераканаць экстрэмістаў пагадзіцца на замірэньне зь Ізраілем. Дзеля гэта найбліжэйшым часам ён зьбіраецца выправіцца ў Газу.
XS
SM
MD
LG