Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  У Бэлградзе адбылася антыўрадавая дэманстрацыя


БЭЛГРАД. У цэнтры Бэлграду сёньня адбылася шматтысячная антыўрадавая дэманстрацыя, якую арганізавалі прафсаюзы. Маніфэстанты патрабавалі адстаўкі ўраду, датэрміновых парлямэнцкіх выбараў і спыненьня прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў. Дэманстрацыя не была дазволенай, але, каб пазьбегнуць непарадкаў, улады пайшлі на саступкі. У Сэрбіі, дзе ўзровень беспрацоўя складае 30 адсоткаў, растуць пратэставыя настроі. Парлямэнт абмяркоўвае пытаньне пра вотум недаверу кабінэту Зорана Жывкавіча.
XS
SM
MD
LG