ВАШЫНГТОН. У ЗША суд прысудзіў 20 гадоў турэмнага зьняволеньня амэрыканскаму грамадзянінў Іману Фарысу, які паходзіць з Кашміру.
Яго абвінавацілі ў падтрымцы тэрарыстаў з “аль-Кайды”.
Першапачаткова Фарыс прызнаў, што аглядаў бруклінскі мост у Ню-Ёрку як магчымае мейсца для тэрарэстычнага замаху.
Пазьней ён спрабаваў зьмяніць свае паказаньні, але суд вырашыў, што ягоная віна відавочная.