НЮ-ЁРК. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch выказала занепакоенасьць з нагоды ўплыву, які маюць ў Афганістане мяйсцовыя ваенныя камандзіры на падрыхтоўку новай канстытуцыі краіны.
У звароце праваабаронцаў гаворыцца, што яны пагражаюць кандыдатам на абарньне ў Лойю Джыргу – агульнаафганскі сход, які будзе ўхваляць канстытуцыю.
Мясцовыя камандзіры самі ўключаюць спаве прозьвішчы ў сьпісы кандыдатаў, нягледзячы на дамоўленасьць з афганскім лідэрам Хамідам Карзаем пра тое, што яны ня ўвойдуць у Лойю Джыргу, якая зьбярэцца ў Кабуле сёлета ў сьнежні.