ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША абвінаваціў прыхільнікаў рэжыму Садама Хусэйна і замежных тэрарыстаў у эскаляцыі гвалту ў Іраку. Выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Белым доме, Джордж Буш адзначыў, што тэрарыстычныя напады скіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Іраку, але іхныя арганізатары ня здолеюць дасягнуць сваіх мэтаў. Прэзыдэнт ЗША таксама папярэдзіў Сырыю і Іран пра неабходнасьць узмацніць кантроль на межах зь Іракам, каб запабегчы пранікненьню тэрарыстаў у гэтую краіну.