БРУСЭЛЬ. Эўрапейская камісія заявіла, што стасункі паміж Эўразьвязам і Расеяй могуць пагоршыцца, калі Масква аўтаматычна не пашырыць дзеяньня пагадненьня аб партнэрстве і супрацоўніцтве з Эўразьвязам на новых сябраў гэтай арганізацыі. Расея патрабуе адмысловых перамоваў у гэтым пытаньні, бо баіцца магчымых гандлёвых стратаў у выніку пашырэньня Эўразьвязу, а таксама адзначае парушэньні правоў рускамоўнай мяншыні ў Эстоніі і Латвіі. Прадстаўнік Эўрапейскай Камісіі Дыега дэ Ахеда падкрэсьліў, што пазыцыя Эўразьвязу будзе выкладзеная на паседжаньні Сталай рады “Эзразьвяз – Расея”. Паседжаньне адбудзецца ў Маскве напярэдадні расейска-эўрапейскага саміту, што адбудзецца ў Рыме 6 лістапада.