Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:23 ]  15 чалавек -- ахвярамі пажараў у Каліфорніі


ЛЁС-АНДЖЭЛЕС. ЗША. На поўдні амэрыканскага штату Каліфорнія і ў суседніх раёнах Мэксыкі працягваюць лютаваць катастрафічныя лясныя пажары. Іх ахвярамі ўжо сталі 15 чалавек. Дашчэнту згарэлі болей за тысячу дамоў. З вагнём змагаюцца тысячы пажарных, але сытуацыю дагэтуль ня могуць узяць пад кантроль. Самае цяжкое становішча ў навакольлях гарадоў Лёс-Анджэлес, Сан-Дыега і Сан-Бэрнардына.
XS
SM
MD
LG