Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:14 ]  Ізраіль не плянуе забіваць Ясіра Арафата

ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў сёньня, што Ізраіль не плянуе забіваць палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Я ня ведаю ні пра якія пляны забіваць яго, нагледзячы на тое, што гэты чалавек адказны за сьмерці сотняў тысячаў пераважна цывільных грамадзянаў. Заявіў Арыэль Шарон. Сёньня ж ізраільскія жаўнеры застрэлілі аднаго палестынца, які спрабаваў перайсьці на тэрыторыю Ізраілю з паласы Газа. Яшчэ 4 чалавекі, якія былі разам зь ім, арыштаваныя. Не паведамляецца, ці гэта былі ўзброеныя баявікі, ці цывільныя грамадзяне, якія спрабавалі нелегальна перакрочыць мяжу ў пошуку працы.
XS
SM
MD
LG