САФІЯ. У выбарах у мясцовыя ворганы ўлады, што адбыліся ў Баўгарыі ў нядзелю, прыняла удзел рэкордна нізкая колькасьць выбарцаў – меней, як 33 адсоткі. Гэта самы нізкі паказчык ад 1989 году -- пачатку палітычных зьменаў у краіне. Паводле апошніх неафіцыйных дадзеных, пасьля падліку амаль 50 адсоткаў булетэняў, перамагаюць былыя камуністы -- апазыцыйная Баўгарская сацыялістычная партыя. Яе падтрымалі 33 адсоткі тых, што прагаласавалі.