Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  У Італіі страйкуюць журналісты

РЫМ. У Італіі сёньня журналісты ладзяць 24-гадзінавы страйк на знак пратэсту супраць пэнсыйнай рэформы. Заўтра ня будуць надрукаваныя бальшыня італьянскіх газэтаў. На мінулым тыдні некалькі мільёнаў чалавек бралі ўдзел ва ўсеагульным страйку людзей, занятых у галіне абслугоўваньня з патрабаваньнем адмовіцца ад рэформы. Італьянскі ўрад плянуе павялічыць узрост выхаду на пэнсыю і неабходны дзеля гэтага працоўны стаж.
XS
SM
MD
LG