БАГДАД. Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл прызнаў, што кіраўніцтва ЗША не чакала, што пэрыяд нападаў на жаўнераў амэрыканскага войска ў Іраку працягнецца так доўга.
Гэтая заява прагучала пасьля ўчорашняга абстрэлу ракетамі гатэлю Рашыд у Багдадзе, у якім знаходзіўся намесьнік міністра абароны ЗША Пол Вулфавіц. У выніку абстрэлу забіты амэрыканскі вайсковец – 15 асобаў параненыя. Пол Вулфавіц не пацярпеў.
Пасьля выбуху ён заявіў, што ЗША не спыняць сваёй працы ў Іраку.
(Вулфавіц) “Злачынцы, якія спрабуюць дэстабілізаваць сытацыю ў гэтай краіне, катавалі Ірак цягам 35 гадоў. Мы спынілі гэта. Але некаторыя дагэтуль адмаўляюцца ўсьвядоміць рэальнасьць існаваньня новага і вольнага Іраку. Мы будзем бязьлітасна перасьледаваць іх.