Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:32 ]  Ізраільскі ўрад: мы спрабуем вынішчыць корні тэрарызму


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайскоўцы разбурылі два трынаццаціпавярховыя жылыя дамы ў паласе Газа. Перад гэтым яны эвакуявалі зь іх каля дзьвюх тысячаў палестынцаў. Спэцслужбы Ізраілю патлумачылі неабходнасьць гэтага разбурэньня тым, што з дахаў дамоў палестынскія баевікі нібыта адсочвалі падзеі на ізраільскай тэрыторыі ды рыхтавалі тэрарэстычныя замахі. Прадстаўнік ААН на Блізкім Усходзе зганіў разбурэньні, назваўшы іх парушэньнем міжнароднага заканадаўства. А міністар турызму Ізраілю Бэні Элон, наадварот, бараніў гэтыя захады ізраільскага войска. (Элон) “Мы папросту спрабуем быць рашучымі і дастаткова моцнымі, каб вынішчыць інфраструктуру тэрарызму, асабліва ў Паласе Газа”. Сказаў ізраільскі міністар. Між тым прадстаўнік палестынскай узброенай групоўкі Хамас заявіў, што ягоная арганізацыя гатовая распачаць перамовы з прэм’ер-міністрам Палестыны ў справе спыненьня замахаў супраць ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG