Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:27 ]  Сёньня будуць вядомыя вынікі выбараў у Баўгарыі

САФІЯ. Сёньня ў Баўгарыі будуць абвешчаныя вынікі выбараў у мясцовыя ворганы ўлады. Паводле папярэдніх дадзеных, партыя Нацыянальны рух пад кіраўніцтвам цяперашняга прэм’ер-міністра Сімэона Сакс-Кобургоцкага страчвае падтрымку насельніцтва – за яе прагаласавалі каля 11% выбарцаў. Фаварыты выбараў - былыя камуністы - Сацыялістычная партыя Баўгарыі. Яе падтрымліваюць каля траціны баўгараў. Удзел у выбарах узялі ад 35 да 40% грамадзянаў, якія маюць права голасу. Учорашнія муніцыпальныя выбары разглядаюцца як праверка магчымасьцяў палітычных партыяў краіны напярэдадні парляманцкіх выбараў, што адбудуцца ў 2005 годзе.
XS
SM
MD
LG