РЫЯД. Амбасада ЗША ў Hыядзе паведаміла, што працягвае атрымліваць інфармацыю пра тое, што тэрарысты плянуюць замахі ды папряэдзіла амэрыканскіх грамадзянаў быць асабліва пільнымі ў часе месяцу Рамадан, які пачынаецца ў Савудаўскай Арабіі ў панядзелак.
Учора брытанскае міністэрства замежных справаў заявіла, што “тэрарысты могуць знаходзіцца на заключнай стадыі плянаваньня замахаў”. Ды заклікала грамадзянаў Вялікай Брытаніі, па магчымасьці, скасаваць свае падарожжы ў Савудаўскую Арабію.