Багдад У Іраку працягваюцца напады ена сілы кааліцыі. Сёньня каля Тыкрыту быў зьбіты амэрыканскі ваены гелікоптэр. Паведамляецца, што адзін з членаў экіпажу быў паранены. У сталіцы быў абстраляны амэрыканскі вайсковы канвой, тры салдаты параненыя. У Кіркуку на поўначы краіны адбыўся выбух бомбы, таксама быў абстраляны блак-пост. Ніхто не пацярпеў. Прадстаўнік брытанскіх войскаў у регіёне паведаміў, што ў Басры на поўдні Іраку былі знойдзеныя два падпольныя заводы па вытварчасьці бомбаў. У горадзе Амара , таксама на поўдні, учора быў застрэлены кіраўнік мясцовай паліцыі.