Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:40 ]  Украінскія памежнікі пакуль застаюцца на Тузле

Кіеў Украінскія экспэрты разгледзяць прапанову Расеі аб адводзе памежнікаў з выспы Тузла. Пра гэта паведаміў прэмьер-міністар Украіны Віктар Януковіч пасьля вяртаньня з Масквы, дзе адбыліся ягоныя перамовы з кіраўніком расейскага ўраду Міхаілам Касьянавым. Паводле Януковіча зьяўленьне памежнай заставы на Тузле было справакаванае адмоваю Расеі спыніць пабудову дамбы. Прэмьер-міністар Украіны паведаміў, што на перамовах з Касьянавым атрымаў тлумачэньне прычынаў пабудовы дамбы ў Керчанскай пратоцы, а таксама высьветліў, што рашэньне аб яе будаўніцтве прымалася ўладамі Краснадарскага краю без узгадненьня з расейскім ўрадам. Рашэньне аб адводзе памежнікаў з Тузлы можа прыняць ці Рада бясьпекі Ўкраіны ці ўкраінскі парлямент. Пакуль ўкраінскія памежнікі працягваюць несьці службу на выспе. Дамба, якая будавалася з расейскага берага, знаходзіцца на адлегласьці 100 мэтраў ад мяжы.
XS
SM
MD
LG