Пхэньян Як паведаміла сёньня міністэрства замежных справаў Паўночнай Карэі, Пхэньнян гатовы разгледзіць новыя прапановы Злучаных Штатаў наконт ўрэгуляваньня крызысу, які выкліканы ваенай ядзернай праграмаю КНДР.
На гэтым тыдні прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты, Паўдневая Карэя, Японія, Кітай і Расея маглі б даць КНДР пісьмовыя гарантыі бясьпекі ў абмен на адмову ад распрацоўкі ядзернай зброі. Першапачаткова Паўночная Карэя адхіліла гэтую прапанову, назваўшы яе сьмешнаю.