Вашынггтон Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вітаў рашэньне міжнароднай канфэрэнцыі ў Мадрыдзе накірваць 13 мільярдаў даляраў на аднаўленьне Іраку. Самі Злучаныя Штаты выдзяляюць на гэтую мэту 20 мільярдаў далраў.
У заяве Буша адзначаецца, што рашэньні мадрыцкай канфэрэнцыі будуць спрыяць дэмакратызацыі Іраку. Паводле прэзыдэнта ЗША свабодны Ірак павінен стаць прыкладам для усяго Блізкага Ўсходу. У 13 мільярдаў, вызначаных мадрыцкай канфэрэнцыяй, не ўваходзяць экспартныя крэдыты, а таксама тэхнічная і гуманітарная дапамогу. Паводле падлікаў Усясьветнага банку дзеля аднаўленьня Іраку патрабуецца 56 мільярдаў даляраў.