БАГДАД. Два амэрыканскія жаўнеры былі забітыя і чатыры параненыя ў паўночнай частцы Багдаду ў выніку мінамётнага абстрэлу. Раней сёньня яшчэ адзін вайсковец быў забіты ў горадзе Масул.
Таксама ў Масуле замахоўцы закідалі гранатамі паліцэйскі пастарунак. Забітыя двое дзяцей, а некалькі асобаў параненыя.