Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:26 ]  Палестынскія групоўкі ўзялі адказнасьць за замах


ГАЗА. Палестынскія ўзброеныя групоўкі “Хамас” і “Ісьлямскі джыхад” разам узялі адказнасьць за начны замах супраць габрэйскіх паселішчаў у Паласе Газа, у выніку якога загінулі тры ізраільцы і адзін замаховец. Замах адбыўся пасьля таго, як у гэтым тыдні ізраільскаея авіяцыя некалькі разоў запар абстраляла Паласу Газа, забіўшы прынамсі 11 палестынцаў. Між тым прадстаўнік ізраільскага ўраду сёньня заявіў, што Паласа Газа застаецца цэнтрам ісьлямскага тэрарызму супраць Ізраілю. Паведамляецца таксама, што сёньня ізраільскія жаўнеры забілі 11-ці гадовага палестынскага хлопчыка.
XS
SM
MD
LG