БРУСЭЛЬ. Эўрапэйскі парлямант ухваліў рэзалюцыю, у якой утрымліваецца рэзкая крытыка парушэньняў правоў чалавека ў Туркмэніі.
У гэтым дакумэнце эўрапэйскія парлямэнтары, у прыватнасьці, заклікаюць улады Туркмэніі спыніць катаваньні ў турмах ды неадкладна вызваліць усіх вязьняў сумленьня.
На парушэньні палітычных свабодаў у гэта краіне - перасьлед апазыцыі ды рэлігійных меншасьцяў - Эўрапарлямант зьвярнуў асаблівую ўвагу.