ЗАХОДНІ БЕРАГ. На Заходнім беразе Ярдану мінулай начы ўзброеныя палестынцы, якія прабраліся ў габрэйскае паселішча, застрэлілі трох ізраільцаў. Падрабязнасьці не паведамляюцца. Напад адбыўся і на габрэйскае паселішча Нецарым у паласе Газа. Параненыя некалькі палестынцаў.