ДУШАНБЭ. Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што ягоная краіна не накіруе войска ў Ірак бяз згоды Кіруючай Рады Іраку.
Турэцкі кіраўнік заявіў пра гэта ў таджыкскай сталіцы дзе ён цяпер знаходзіцца з візытам.
Раней Злучаныя Штаты зьвярнуліся да Турэччыны з просьбай накіраваць ў Ірак войска, але супраць гэтага выступілі шэраг сябраў Кіруючай Рады Іраку.