Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:44 ]  У Кыргызстане адкрытая расейская вайсковая база

БІШКЕК. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін афіцыйна адкрыў сёньня расейскую вайсковую базу ў Кыргызстане, назваўшы гэты крок “неабходнай і часовай мерай” ў барадзьбе з тэрарызмам. База ў кіргізскім горадзе Кант размешчаная за 20 кіламэтраў ад сталіцы Кіргіззі – Бішкеку – а таксама на адлегласьці сарака кілямэтраў ад вайсковай базы, якую цяпер выкарыстоўваюць вайскоўцы ЗША. Прамаўляючы ў часе адкрыцьця базы, Пуцін сказаў, што яна мусіць стаць стрымліваючым фактарам для тэрарыстаў ды падвысіць узровень бясьпекі ў Цэнтральнай Азіі і Рпасеі. На базе будуць разьмешчаныя ня болей за 15 расейскіх самалётаў Су-25 і Су-27 , а таксама 500 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG