Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:39 ]  У Маскве адзначаецца гадавіна тэракту на Дуброўцы


МАСКВА. Сёньня ў Маскве, у гадавіну захопу закладнікаў у тэатральным цэнтры на Дуброўцы, прайшла памінальная цырымонія, у якой узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Перад будынкам быў адкрыты помнік ахвярам тэрарызму ў выглядзе мэмарыяльнай шыльды з імёнамі загіблых. 23 кастрычніка летась тэрарысты захапілі ў зкаладнікі больш за 900 гледачоў і выканаўцаў мюзіклу “Норд-Ост”. У часе штурму будынку, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 130 закладнікаў і 40 тэрарыстаў. Каля сямісот асобаў пацярпелі ад газу, які быў выкарыстаны ў часе апэрацыі.
XS
SM
MD
LG