Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Агім Чэку вызвалены


ЛЮБЛЯНА. Былы лідэр косаўскіх альбанцаў Агім Чэку вызвалены сёньня раніцай у сталіцы Славеніі пасьля кароткатэрміновага затрыманьня. Чэку быў арыштаваны ў сераду паводле ордэру сэрбскіх уладаў. Кіраўнік часовай адміністрацыі ААН у Косаве Гары Холкеры зьяврнуўся да ўладаў Славеніі з просьбай вызваліць альбанца, бо, паводле дадзеных ААН, ордэр на ягоны арышт несапраўдны. Напрыканцы 90-х Агім Чэку кіраваў Косаўскім вызвольным войскам, якое вяло партызанскую барадзьбу супраць югаслаўскага войска. У Косава яго ўважаюць за нацыянальнага героя.
XS
SM
MD
LG