Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:40 ]  Джордж Буш падзякаваў Аўстраліі за дапамогу ў Іраку

КАНБЭРА. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, які знаходзіцца зь візытам у Канбэры, падзякаваў Аўстраліі за дапамогу ў правядзеньні ваенных апэрацыяў у Афганістане і Іраку. Выступаючы сёньня ў аўстралійскім парлямэнце, Буш падкрэсьліў важнасьць каардынацыі намаганьняў розных краінаў у барацьбе з тэрарызмам. Прамова амэрыканскага прэзыдэнта двойчы спынялася дэпутатамі ад апазыцыі, якія выкрыквалі антыамэрыканскія лёзунгі.
XS
SM
MD
LG