Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:23 ]  70 краінаў абмяркоўваюць дапамогу Іраку

МАДРЫД. У Мадрыдзе сёньня адкрываецца канфэрэнцыя краінаў, гатовых дапамагчы Іраку ў пасьляваеннай адбудове. У нарадзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі амаль 70 дзяржаваў. Паводле ацэнак ААН і Ўсясьветнага банку, у наступныя 4 гады Іраку запатрабуецца найменей 56 мільярдаў даляраў. ЗША ўжо паабяцалі выдаткаваць 20 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG