БАГДАД. У Іраку павялічылася колькасьць нападаў на амэрыканскіх вайскоўцаў. Як паведаміў у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе камандуючы войскам ЗША генерал Рыкаржа Санчэз, цягам тыдню адбываецца прыкладна 35 такіх нападаў.
Сёньня ў тунэлі ў цэнтры Багдаду ў часе руху ваеннай калёны ўзарвалася самаробная бомба. Лёгка параненыя два амэрыканскія вайскоўцы. Яшчэ адна бомба ўзарвалася на шляху аўтакалёны ў горадзе Эль-Фалуджа. Падрабязнасьці пакуль не паведамляюцца.