Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:44 ]  Іранскі парлямант разглядае пытаньне ядзернай зброі

ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі заявіў, што рашэньне пра падпісаньне дадатковага пратаколу да Дамоўленасьці пра непашырэньне атамнай зброі будзе перададзенае дзеля зацьверджаньня ў парлямант. Паводле Хатамі, Тэгеран яшчэ абмяркоўвае гэты крок і пакуль ня можа падаць дакладнай даты падпісаньня пратаколу. Заява іранскага прэзыдэнта прагучала праз дзень пасьля таого, як Тэгеран пагадзіўся на больш дэталёвае вывучэньне міжнароднымі інспэктарамі сваіх ядзерных аб’ектаў ды спыненьне працаў ва ўзбагачэньні ўрану. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вітаў сёньня рашэньне іранскіх уладаў. (Буш) "Іранцы, як выгладае, прыймаюць патрабаваньні вольнага сьвету і цяпер ад іх саміх залежыць, ці змогуць яны давесьці, што гэта насамрэч так. Заявы Ірану сьведчаць пра істотны прагрэс у гэтай справе". Да 31 кастрычніка, Іран мусіць падаць у МАГАТЭ ўсе доказы на карысьць таго, што ягоная атамная праграма мае выключна мірны характар".
XS
SM
MD
LG