Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:41 ]  Ізраіль працягне будаваць "сьцяну бясьпекі"


ЕРУСАЛІМ. “Ізраіль працягне будаваць сьцяну на Заходнім беразе Ярдану нягледзячы на рэзалюцыю ААН”, - заявіў сёньня міністар прамысловасьці гэтай краіны. Учора Генеральнаяа самблея ААН большасьцю галасоў ухваліла рэзалюцыю, якая асуджае Ізраіль за будаўніцтва сьцяны. У рэзалюцыі гаворыцца, што такія захады супярэчаць міжнароднаму заканадаўству. Прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Даніель Тауб назваў учорашнюю ААНаўскую рэзалюцыю “варожай і аднабаковай”. Паводле ягоных словаў, плян блізкаўсходняга ўрэгуляваньня ня будзе выкананы, пакуь палестынцы ня спыняць самагубчыя замахі супраць ізраільцаў. (Тауб) “Палестынцы ведаюць, што для іх ёсьць адзінае выйсьце – спыніць тэрор ды распачаць перамовы, як гэта прадугледжвае “дарожная мапа”. Але яны ізноў зьвяртаюцца па дапамогу да Генеральнай асамблеі ААН, дзе іх чакае аўтаматычная падтрымка большасьці, каб правесьці аднабаковыя, варожыя ў адносінах да Ізраілю рэзалюцыі”. Ізраільскія ўлады лічаць, што гэтак званая “сьцяна бясьпекі” будзе надзейна абараняць ізраільцаў ад палестынскіх замахоўцаў.
XS
SM
MD
LG