Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  У парляманце Сэрбіі вырашаюць пытаньне даверу ўраду

БЯЛГРАД. Парялмант Сэрбіі ізноў сабраўся каб абмеркаваць пытаньне даверу ўраду Зорана Жыўкавіча. Нацыяналісты і кансэрватары вінавацяць урад у карупцыі і няздольнасьці кіраваць краінай. А сацыялісты кажуць, што Жыўкавіч і ягоныя прыхільнікі, прадалі нацыянальныя інтарэсы Сэрбіі. На парадку дня стаяць таксама пытаньні аб даверы сьпікеру парляманту ды выконваючай абавязкі прэзыдэнта Наташы Мічыч. Ініцыятарам галасаваньня ў справе вотуму даверу ёсьць Дэмакратычная партыя Сэрбіі, якой кіруе былы прэзыдэнт гэтай краіны Ваіслаў Каштуніца.
XS
SM
MD
LG