Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  ЭЗ выдаткуе на аднаўленьне Іраку 750 мільёнаў эўра


БРУСЭЛЬ. Эўрапэйская камісыя заявіла сёньня, што агульная сума грошай, якія Эўразьвяз выдаткуе на аднаўленьне Іраку ў 2004 годзе, можа дасягнуць 750 мільёнаў эўра. Паводле прадстаўніка Эўрапэйскай камісыі, афіцыйна пра гэта будзе абвешчана ў Мадрыдзе, дзе заўтра распачынае працу канфэрэнцыя карінаў-донараў Іраку. 200 мільёнаў эўра на аднаўленьне Іраку выдаткуе Эўракамісыя, а найбольш значныя ўнёскі з краінаў Эўрапэйскага Зьвзяу абяцаюць зрабіць Вялікая Брытанія і Гішпанія. Нямеччына і Францыя адмовіліся браць удзел у фінансаваньні паваеннай адбудовы Іраку.
XS
SM
MD
LG