ПРЫШЦІНА. У Славеніі затрыманы Агім Чэку – былы вайсковы лідэр косаўскіх альбанцаў. Паводле словаў Чэку, яго затрымалі ў аэрапорце гораду Любляны, адкуль ён хацеў паляцець у Косава.
Славенскія ўлады паведамілі альбанцу, што ўрад Сэрбіі выдаў ордэр на ягоны арышт.
У 1999 годзе Агім Чэку камандаваў Арміяй вызваленьня Косава – галоўнай сілай альбанскага супраціву войску Сэрбіі.
Цяпер ён узначальвае цывільную арганізацыю “Корпус абароны Косава”.