НЬЮ-ЁРК. Генэральная асамблея ААН бальшынёй галасоў ухваліла рэзалюцыю, якая асуджае Ізраіль за будаўніцтва гэтак званай “сьцяны бясьпекі” на мяжы з палестынскімі тэрыторыямі. За рэзалюцыю прагаласавалі144 дзяржавы, супраць – 4 (у тым ліку, ЗША і Ізраіль). У тэксьце рэзалюцыі адзначаецца, што будаўніцтва сьцяны пярэчыць міжнароднаму праву.