АТЭНЫ. У Атэнах міністры замежных справаў Грэцыі і Турэччыны Георгіос Папандрэў і Абдула Гюль абмеркавалі шляхі паляпшэньня двухбаковых адносінаў. Падпісаныя пагадненьні пра супрацоўніцтва ў галінах гандлю і турызму. Аднак, бакі не дасягнулі прагрэсу ў цэнтральнай праблеме грэка-турэцкіх дачыненьняў – пытаньні аб’яднаньня Кіпру. Сёньня Гюль мае перамовы з прэзыдэнтам Грэцыі Костасам Сімітысам.