Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:14 ]  Усясьветны банк выдаткуе грошы на аднаўленьне Іраку


ВАШЫНГТОН. Усясьветны банк зьбіраецца выдаткаваць ад 3 да 5 мільярдаў даляраў на аднаўленьне Іраку. Прэзыдэнт банку Джэймс Вулфэнсан заявіў, што падтрымвае амэрыканскі плян стварэньня пад эгідаю ААН і Ўсясьветнага банку адмысловых фондаў, у якіх будзе акумулявацца міжнародная фінансавая дапамога Іраку. Рашэньне аб стварэньні такіх фондаў павінна зацьвердзіць міжнародная канфэрэнцыя ў аднаўленьні Іраку, якая адкрываецца ў чацьвер у Мадрыдзе.
XS
SM
MD
LG