Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:06 ]  Амэрыканскі жаўнер забіты ў Іраку


БАГДАД. Адзін амэырканскі жаўнер быў забіты і пяць параненыя ў выніку абстрэлу невядомым нападнікам у горадзе Фалуджа. Згодна зь непацьверджанымі пакуль дадзенымі, загінулі яшчэ два іракцы. Амэырканскія вайскоўцы затрымалі чатырох меркаваных былых кіраўнікоў партыі БААС ірацкага дыктатара Садама Хусэйна. Іх падазраюць у датычнасьці да продажу зброі партызанскім атрадам. Цалкам цягам чатырох рэйдаў амэырканскіх войскаў было затрымана 19 чалавек. У горадзе Таджы на поўнач ад Багдаду была знойдзеная вялікая колькасьць зброі, у тым ліку сто артылерыйскіх снарадаў, аўтаматы і 15 гранатамётаў. У Тыкрыце была знойдзеная вялікая колькасьць выбухоўкі.
XS
SM
MD
LG