Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:37 ]  Некалькі лідэраў Талібану гатовыя супрацоўнічаць з уладамі

КАБУЛ. У Афганістане амэрыканскія вайскоўцы арыштавалі аднаго з палевых камандзіраў, які падазраецца ў арганізацыі ракетных абстрэлаў войскаў антытэрарэстычнай каліцыі ў паўночнай правінцыі Ўрузган. Прадстаўнік афганскага лідэра Хаміда Карзаі Джавад Лудзін заявіў сёньня ў Кабуле, што некалькі былых кіраўнікоў Талібану скантактаваліся з афганскімі ўладамі ды запрапанавалі супрацоўніцтва. (Лудзін) "Безумоўна, гэта некаторыя зь лідэраў Талібану, але на іх няма крыві – яны не зьвязаныя са злачынствамі. Яны хочуць супрацоўнічаць з урадам. Дагэтуль урад ніколі не спрабаваў кантактаваць з талібамі".
XS
SM
MD
LG