БАНГКОК. Злучаныя Штаты сёньня прапанавалі гарантыі бясьпекі Паўночнай Карэі. Гэты крок Вашынгтону ёсьць спробай прымусіць Пхэньян спыніць распрацоўку сваёй ядзернай праграмы. Гэтыя гарантыі ў прыватнае сустрэчы з прэзыдэнтам Кітаю Ху Цзынтаа далі прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш і Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл. Колін Паўэл падкрэсьліў, што ў інтарэсах Паўночнай Карэі прыняць гэтыя гарантыі. Джордж Буш абмеркаваў праблему Паўночнай Карэі цягам сустрэчы з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Ро Му-Хэнам. Амэрыкнаскі лідар перакананы, што на шляху да мірнага вырашэньня крызысу зроблены вялікі прагрэс.
“У нас ёсьць агульная мэта – пераканацца ў безьядзерным статусе Карэйскае паўвыспы. Мы робім істотны прагрэс на шляху да мірнага вырашэньня гэтае праблемы. І цягам гэтае сустрэчы я хацеў бы абмяняцца з прэзыдэнтам Ро меркаваньнямі пра тое, як рухаць гэты працэс далей”.
Але Джордж Буш адхіліў патрабаваньне Пхэньяну адносна падпісаньня афіцыйнае дамовы аб ненападзе.