Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:10 ]  Саміт Форуму Ціхаакіянскайга эканмічнага супрацоўніцтва ў Маляйзіі


БАНГКОК. Тут сёньня распачаўся саміт Форуму Ціхаакіянскайга эканмічнага супрацоўніцтва, удзел у якім бяруць лідары краінаў рэгіёну. Прэм’ер-міністар Маляйзіі Махатхір Махамад у сваёй прамове папярэдзіў пра небясьпеку пераўтварэньня эканамічнага саміту ў форум, прысьвечаны пытаньням бясьпекі. Махатхір заявіў, што калі ня будуць абмеркаваныя пытані гандлю, саміт будзе правальным. (Махамад)“Такія краіны, як Маляйзія, хацелі б у працэсе глябалізацыі бачыць сумленны і роўны гандаль, і гэта мелася б быць на парадку дня Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, і ніякага іншага парадку дня няма. Калі мы не абмяркуем гэтае пытаньне, сустрэчу ў Канкуне можна лічыць правалам. Але гэта ня быў правал, для нас гэта быў, хаця і невялікі, але посьпех”.
XS
SM
MD
LG