Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  Адбыўся рэферэндум у Румыніі

БУХАРЭСТ У Румыніі сёньня завершыўся двухдзённы рэферэндум пра прывядзеньне Канстытуцыі ў адпаведнасьць з нормамі Эўразьвязу. Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што ў рэферэндуме ўзялі ўдзел 54 працэнты выбаршчыкаў. Такім чынам рэферэндум абдыўся, хаця на працягу сёняшняга дня яўка была вельмі нізкай, улады нават заклікалі актывістаў выйсьці на вуліцы і запрашаць людзей узяць удзел у рэферэндуме. На некаторых выбарчых участках тым, хто ўзяў удзел у галасаваньні, прапанавалася бясплатнае харчаваньня і бясплатныя медычныя аналізы. Чакаецца, што працэс прыняцьця Румыніі ў Эўразьвяз можа пачацца пасьля 2007 году.
XS
SM
MD
LG