БАНГКОК
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і Старшыня КНР Ху Дзіньтао дамовіліся ўзмацніць намаганьні дзеля аднаўленьня новага раўнду перамоваў наконт ядзернай праграмы КНДР. Лідары ЗША і Кітаю сустрэліся ў сталіцы Тайлянду напярэдадні саміту арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. Як паведамляецца, Джордж Буш і Ху Дзіньтао абмеркавалі эканамічныя пытаньні, такія як зафіксаваны абменны курс кітайскай валюты – юаня. ЗША заяўляюць, што гэты курс робіць юань недаацэненым і дае Кітаю прэферэнцыі ў гандлі