РЫМ
Папа Рымскі Ян Павал Другі беатыфікаваў маці Тэрэзу Калькуцкую. На цырымоніі на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане прысутнічалі каля 250 тысячаў вернікаў. Урачыстая імша транслявалася па тэлевізіі ў болей як 70 краінах. Маці Тэрэза нарадзілася ў заможнай альбанскай сям’і у сталіцы Македоніі Скоп’е ў 1910 годзе. Усё сваё жыцьцё яна прысьвяціла служэньню хворым і бяздомным у індыйскім горадзе Калькута. Маці Тэрэза была ўшанаваная Нобэлеўскай прэміяй міру. Сьвяткаваньі прайшлі сёньня таксама ў Калькуце і сталіцы Альбаніі Тырана. Бэатыфікацыя зьяўляецца першым крокам да прызнаньня сьвятасьці.