Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:07 ]  Іран супраць турэйкіх войскаў у Іраку

ТЭГЕРАН Іран сёньня выказаў крытыку з нагоды плянаванага разьмяшчэньня турэцкіх войскаў у Іраку. Прадстаўнік МЗС Ірану адзначыў, што такі крок не мусіць быць зроблены бяз згоды ААН і ірацкага народу. Ён падкрэсьліў, што дыслякацыя турэцкіх войскаў толькі ўскладніць сытуацыю ў Іраку. Турэцкі парлямэнт, адказваючы на просьбу ЗША, ухваліў накіраваньне войскаў у Ірак з мэтай стабілізацыі сытуацыі ў гэтай краіне. Аднак шэраг сябраў кіруючай Рады Іраку, прызначанай амэрыканскай адміністрацыяй, выказалі пярэчаньні супраць зьяўленьні турэціх сілаў на ірацкай зямлі.
XS
SM
MD
LG